Прадстаўнікі ўрада абмеркавалі ў Маскве “паглыбленне інтэграцыі”, энергетыку і гандаль

21 лютага, Позірк. “Работу па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і энергетычнай сферы, ход работы над фарміраваннем аб’яднанага рынку нафты і газу” абмеркавалі на сустрэчы ў Маскве 20 лютага намеснікі прэм’ер-міністра Беларусі і Расіі Віктар Каранкевіч і Аляксандр Новак.
Таксама гаворка ішла аб праектах у электраэнергетыцы і “ў сферы мірнага атама”, паведамляе прэс-служба ўрада РФ.
“Па выніках мінулага года аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі, відаць, зноў паб’е рэкорд. У студзені — кастрычніку тавараабарот вырас на 6,5%, у сваю чаргу тавараабарот гаспадарчай прадукцыі павялічыўся на 16,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года”, — сказаў Новак.
Беларускі бок аб перамовах не паведамляе.
У гэты ж дзень у Маскве адбыліся сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Паўла Уцюпіна з намеснікам кіраўніка МЗС РФ Міхаілам Галузіным, намеснікам міністра эканамічнага развіцця Уладзімірам Ільічовым і старшынёй Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым.
Не першай з іх, як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, размова ў тым ліку ішла аб “узаемадзеянні ў знешнегандлёвай сферы”, на другой — аб мытна-тарыфным і нетарыфным рэгуляванні ў ЕАЭС.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га да— дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На паседжанні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З таго часу беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна даюць справаздачу аб паспяховым выкананні гэтых дакументаў.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў лютым 2022 года, у якой Мінск падтрымлівае Маскву, гэты працэс узмацніўся.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка