Прэзідэнт Літвы заявіў, што не баіцца расійска-беларускіх вучэнняў

27 лютага, Позірк. У правядзенні сумесных расійска-беларускіх вучэнняў “няма нічога новага“. Гэта “рэчы, якія пастаянна паўтараюцца”. Пра гэта, паводле інфармацыі літоўскіх СМІ, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас наведвання Віленскага кніжнага кірмашу 27 лютага.
“Гэтыя вучэнні пастаянна арганізуюцца для дэманстрацыі іх сілы. Мы не баімся гэтай сілы. У нас ёсць свае вучэнні, мы іх арганізуем разам з нашымі саюзнікамі — як сумесныя, так і двухбаковыя, — сказаў Наўседа.
“Нам не трэба турбавацца, што думаюць гэтыя агрэсары за ўсходняй мяжы. Мы не будзем залазіць да іх у галовы і сэрцы, калі яны ў іх наогул ёсць. Нам трэба засяродзіцца на тым, што мы можам зрабіць самі і што мы можам зрабіць разам з нашымі саюзнікамі. Менавіта гэта мы цяпер і робім”, — падкрэсліў прэзідэнт Літвы.
Увосень 2025 года на беларускай тэрыторыі пройдуць сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні “Захад“.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў аб планаваным нарошчванні расійскай вайсковай моцы і магчымасці ўзброенага ўварвання войска РФ на тэрыторыю Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі паводле аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных ваенных вучэнняў.

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
