Справу абвінавачанага ў “агентурнай дзейнасці” грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі працягнуць разглядаць 10 сакавіка

1 сакавіка, Позірк. Чарговае пасяджэнне па справе грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі, які абвінавачваецца паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), адбудзецца 10 сакавіка — роўна праз два месяцы пасля таго, як працэс пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе.
Згодна з раскладам электроннага судаводства, наступнае слуханне пройдзе ў закрытым рэжыме. Справу па-ранейшаму разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая раней вынесла шэраг палітычна матываваных выракаў.
Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені 2024 года, пра што стала вядома 5 верасня ў рэпартажы “Правал “самурая” з Токіа” на тэлеканале “Беларусь 1”.
Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак сцвярджаў, што замежнік, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы “выведніцкай інфармацыі вайсковага характару, у прыватнасці, пра беларускую вайсковую інфраструктуру, пра перамяшчэнне войскаў і вайсковай тэхнікі, пра цяперашнюю сітуацыю на паўднёвым кірунку”.
У рэпартажы было сказана, што Наканісі Масатосі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. З абласнога цэнтра ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, кшталту вакзалаў ці аэрапортаў, інфраструктуру вайсковых аб’ектаў, а таксама чыгуначныя шляхі, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі”.
Сцвярджалася, што падазраваны за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фатаграфій з беларуска-ўкраінскага прыгранічча”, якія ён “баяўся перадаваць праз інтэрнэт, а хацеў выключна асабіста, у рукі” аддаць “куратарам” пасля прыбыцця ў Японію.
Пра затрыманне ў Беларусі яшчэ аднаго японскага грамадзяніна за здымку аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры стала вядома летась 3 снежня.
Улады Японіі ў курсе сітуацыі, у якой апынуліся ў Беларусі Наканісі Масатосі і другі суайчыннік.



- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства