Пуцін і яго памагатыя павінны адказаць за свае злачынствы — Ціханоўская

6 сакавіка, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і “яго памагатыя” павінны панесці адказнасць за свае злачынствы, інакш яны будуць “адчуваць сябе ўпэўнена, каб зноў напасці і ўчыніць яшчэ больш злачынстваў”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 6 сакавіка з лекцыяй ва ўніверсітэце Баконі ў Мілане (Італія).
“Часовае перамір’е дазволіць Расіі перагрупавацца і зноў напасці. Пры гэтым трансатлантычнае адзінства мае вырашальнае значэнне. Раскол гуляе на руку Пуціну. Расія імкнецца выкарыстоўваць любыя слабыя месцы ў нашым адзінстве. Нельга дапусціць, каб мірныя перамовы сталі інструментам для ўмацавання расійскай акупацыі”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Паводле слоў Ціханоўскай, краіны Усходняй Еўропы павінны падтрымліваць адно аднаго ў супрацьстаянні расійскаму ўплыву: “Бо мы супрацьстаім аднаму і таму ж ворагу. Энергетычная незалежнасць мае вырашальнае значэнне. Мы павінны вызваліцца ад энэргетычнага шантажу Расіі, як краіны Балтыі адключыліся ад расійскай энэргасістэмы. Кожная краіна павінна мець права вырашаць сваю будучыню”.
Для заканчэння палітычнага крызісу ў Беларусі, на думку Ціханоўскай, патрэбныя “рашучыя дзеянні”. У тым ліку: “жорсткія санкцыі супраць Расіі і яе памагатых”, “больш жорсткія” меры супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі; падтрымка “актывістаў дэмакратыі” і палітычных зняволеных; прызнанне заходнімі краінамі “дэмакратычнай Беларусі ў якасці легітымнага партнёра”, падтрымка незалежных СМІ і беларускай культуры для паспяховага супрацьстаяння расійскай прапагандзе і недапушчэння “сцірання нацыянальнай ідэнтычнасці”; гуманітарная падтрымка беларусаў у выгнанні — “спрошчаныя віды на жыхарства, магчымасці для працы і адукацыйныя праграмы”.
Палітык зноў заклікала не ставіцца да Лукашэнкі як да Беларусі. “Рэжым — гэта не народ”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Ціханоўская з 3 сакавіка наведвае Італію.

- Грамадства, ПалітыкаЛатушка — пра магчымае выдварэнне з Польшчы беларуса, які напаў на яго: Гэта адкрывае скрыню Пандоры для ўсіх правакатараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка