Ціханоўская заклікала СПЧ ААН запатрабаваць доступу ў беларускія турмы

9 сакавіка, Позірк. З заклікам запатрабаваць доступ у беларускія турмы звярнулася да Савета па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (СПЧ ААН) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на акцыі ў падтрымку палітвязняў 9 сакавіка ля амбасады Беларусі ў Вільнюсе.
“Вы маеце ўсе механізмы, каб патрабаваць доступу, — сказала яна. — Рэжым заяўляе, што яму няма чаго хаваць? Няхай місія ААН атрымае магчымасць наведаць тых, хто знаходзіцца ў ізаляцыі, пра каго ўжо два гады няма вестак. [Міністр замежных справаў Максім] Рыжанкоў запрашае вас у Беларусь? Няхай пакажа палітвязняў, няхай вызваліць [кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, палітвязня] Алеся Бяляцкага і спыніць канвеер судовых працэсаў”.
Палітык заклікала ўрады ўсіх дэмакратычных краін уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто “адказны за катаванні”: “Не толькі супраць Лукашэнкі, але і тых, хто з’яўляецца часткай гэтай рэпрэсіўнай машыны і выконвае загады. Гэта суддзі, пракуроры, начальнікі турмаў. Няхай кожны з іх ведае, што беспакаранасці для іх не будзе”.
Парламентарыяў розных краін свету яна заклікала “не маўчаць”, а “нагадаць пра сітуацыю ў беларускіх турмах”. “Уздымайце пытанне гвалтоўных знікненняў на разнастайных платформах. Бярыце палітвязняў пад патранаж, пішыце ім лісты, запыты ў турмы, патрабуйце іх вызвалення”, — заявіла яна.
Ціханоўская нагадала, што ўжо два гады яе муж Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме “інкамунікада” — “без лістоў, званкоў, доступу адваката”. “Не магу прыняць, што ў XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы чалавек можа вось так знікнуць, а яго сям’я не можа ніяк на гэта паўплываць”, — сказала палітык.
Паводле яе слоў, яшчэ сама меней восем чалавек “знікла ў беларускіх турмах”. “Дзе яны? У якім яны стане? Жывыя яны ці не? Іх сем’і чакаюць адказаў, як і ўсе мы, — падкрэсліла яна. — “Інкамунікада” — гэта бесчалавечная і незаконная практыка, якая парушае міжнародныя канвенцыі. Калі рэжым хоча сапраўды паказаць, што там гатовыя да дыялогу, ён павінен пачаць з аднаго — спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў. І перш за ўсё спыніць практыку “інкамунікада”. Мы ўжо страцілі шэсць палітвязняў — шэсць жыццяў загублена ў гэтай цемры. І мы не можам дапусціць, каб гэтая лічба паўтарылася”.
Звяртаючыся да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Ціханоўская заклікала “паказаць свету, што гэтыя дзевяць чалавек жывыя”. “Пусціце да іх адвакатаў, дайце ім магчымасць напісаць лісты да сваіх сем’яў. Дакажыце, што вы гатовыя да дыялогу”, — заявіла палітык.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


