У Пастаўскім раёне праходзяць зборы тэрытарыяльных войскаў

11 сакавіка, Позірк. Праверачныя зборы тэрытарыяльных войскаў Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць) “з прызывам ваеннаабавязаных і пастаўкай транспартных сродкаў” пачаліся 11 сакавіка і будуць праводзіцца па 15 красавіка, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
Сцвярджаецца, што мерапрыемства, якім даручана кіраваць начальніку ўпраўлення тэраабароны — намесніку начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл (УС) Андрэю Краўчанку, “прадугледжанае планам падрыхтоўкі” УС.
Шляхам правядзення збораў плануецца вызначыць ступень гатоўнасці райвыканкама і мясцовага вайсковага камісарыята да фармавання тэрытарыяльных войскаў і ацаніць “стан спраў па пытаннях фармавання і выкарыстання сіл тэрытарыяльнай абароны”.
“Падчас збору правераць гатоўнасць да выкарыстання аднаго з падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў са сродкамі агнявой падтрымкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заняткі з ваеннаабавязанымі пройдуць на палігонах УС і “ўчастках мясцовасці” Пастаўскага раёна.
З 3 лютага ў Беларусі праводзіцца праверка боегатоўнасці арміі.
Начальнік Генштаба УС — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў 5 сакавіка, што ў рамках праверкі боегатоўнасці з запасу на зборы прызвана каля 5 тыс. ваеннаабавязаных.
9 сакавіка Мінабароны паведаміла пра тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі, якія прыцягваюцца да праверкі боегатоўнасці.
Рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне ажыццёўлена ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства