Мінск 01:40

Валавы знешні доўг Беларусі за чацвёрты квартал 2024 года скараціўся на 3,4%

14 сакавіка, Позірк. Валавы знешні доўг Беларусі ў чацвёртым квартале 2024 года знізіўся на 1 млрд 236,5 млн долараў (-3,4%) і на 1 студзеня 2025 года склаў 35 млрд 165,7 млн долараў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

На 1 студзеня 2024 года гэты паказчык быў роўны 36 млрд 875,4 млн долараў, на 1 красавіка — 36 млрд 376,8 млн, на 1 ліпеня — 36 млрд 646,7 млн, на 1 кастрычніка — 36 млрд 402,2 млн.

Запазычанасць сектара дзяржаўнага кіравання склала 16 млрд 908,9 млн долараў (16 млрд 934,3 млн; -0,1%), дэпазітных арганізацый — 4 млрд 255,8 млн (4 млрд 860,6 млн; -12,4%), іншых сектараў — 11 млрд 847,3 млн (12 млрд 348,6 млн; -4,1%), па прамых інвестыцыях (міжфірмовае крэдытаванне) — 2 млрд 153,7 млн (2 млрд 258,7 млн; -4,6%).

Валавы знешні доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.

У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.

Беларусь на 1 кастрычніка 2024 года знаходзілася на перадапошнім месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе па паказчыку пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Высокае пакрыццё знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі забяспечана толькі ў Расіі (205%). У іншых дзяржавах гэты паказчык складаў: у Арменіі — 22,8%, Беларусі — 24,3%, Казахстане — 26,9%, Кыргызстане — 36,3%.

Падзяліцца: