На аэрадроме Ліпкі пяць тыдняў будзе ісці падрыхтоўка да параду на 9 траўня, Мінабароны папярэдзіла пра перакрыццё дарог

17 сакавіка, Позірк. На аэрадроме Ліпкі ва ўсходняй частцы Мінска з 18 сакавіка на працягу пяці тыдняў будуць праводзіцца трэніроўкі тэхнікі механізаванай калоны да парада на 9 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннае ведамства папярэдзіла, што ў сувязі з перамяшчэннем тэхнікі да месца трэніровак і назад у сталіцы “будзе ўводзіцца абмежаванне руху”.
З 4:50 прыкладна на гадзіну будзе абмежаваны рух па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — вул. Францыска Скарыны — знешняе кола МКАД — паварот да жылога комплексу “Зялёная гавань” — аўтадарога да аэрадрома Ліпкі.
З 19:50 прыкладна на працягу гадзіны будуць дзейнічаць абмежаванні па маршруце: аэрадром Ліпкі — знешняе кола МКАД — вул. Францыска Скарыны — вул. Старынаўская — вул. Заснавальнікаў.
З нагоды 80-годдзя перамогі ў Мінску плануецца правесці маштабны парад, паведаміў напрыканцы лютага памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі. Паводле яго слоў, чакаецца ўдзел вайскоўцаў з шэрагу “дружалюбных краін”.
“Задума парада маштабная, — сказаў ён. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрагу краін ужо атрымана”.
15 сакавіка стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве. Ці мае ён намер сустрэць парад у беларускай сталіцы, а затым накіравацца ў РФ, ці ўсё ж ён праігнаруе ўрачыстасці на радзіме дзеля ўдзелу ў расійскіх, пакуль невядома.
Летась Лукашэнка накіраваўся ў Маскву 8 траўня, дзе ў той дзень адбыўся саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Удзень 9 траўня ён прысутнічаў на парадзе на Краснай плошчы, а ўвечары вярнуўся ў Мінск і выступіў на акцыі “Беларусь памятае”.
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за студзень — люты вырас у гадавым вымярэнні на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+