Беларускія сілавікі падчас затрымання зламалі рэбры і хрыбетнік расійскаму коміку Астаніну — адвакат

19 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі падчас затрымання зламалі рэбры і хрыбетнік расійскаму стэндап-коміку Арцемію Астаніну, паведаміў яго адвакат.
Паводле слоў абаронцы, якія перадае расійскі тэлеграм-канал Mash, на фоне атрыманых траўмаў у артыста пачаліся праблемы з лёгкімі.
19 сакавіка ў Маскоўскім гарадскім судзе прайшло пасяджэнне аб абранні Астаніну меры стрымання. Нягледзячы на довады абароны, яго ўзялі пад варту на два месяцы ў рамках узбуджанай крымінальнай справы.
Раней паведамлялася пра затрыманне Астаніна 18 сакавіка на расійска-беларускай мяжы.
У Расіі на мужчыну заведзеная крымінальная справа паводле артыкула аб “распальванні нянавісці, варожасці і прыніжэнні чалавечай годнасці” (арт. 282 КК РФ). У прэс-рэлізе Следчага камітэта РФ гаварылася, што Астанін на канцэрце 15 сакавіка ў Маскве выказваў “варожыя каментары ў адрас асоб, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць”.
Паведамлялася, што на коміка напісалі данос актывісты расійскай арганізацыі “Кліч народа” — “патрыятычнага, кансерватыўнага аб’яднання”, якое абвяшчае сваёй асноўнай мэтай “абарону Расіі і народа, развіццё яе традыцый, культуры”. Яны звярнулі ўвагу на жарт Астаніна пра бязногага чалавека, які жабруе ў маскоўскім метро. “Ну, вядома, на міне падарваўся”, — сказаў артыст са сцэны.
Прадстаўнікі “Кліча народа” зрабілі выснову, што жарт адносіцца да расійскіх вайскоўцаў, якія страцілі канечнасці падчас захопніцкай вайны на тэрыторыі Украіны. Астанін такі сэнс сваіх выказванняў адмаўляў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


