З Беларусі эвакуявана журналістка Ксенія Чындарава
20 сакавіка, Позірк. Журналістка Ксенія Чындарава эвакуіравана з Беларусі, паведаміў у сацсетках кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак.
Яна супрацоўнічала супрацоўнічала з гомельскім СМІ “Штодзень”.
Паведамляецца, што праблемы ў журналісткі пачаліся восенню 2024 года: яе выклікалі “ў аддзел кібербяспекі ў міліцыі за рассылку нібыта фішынгавых спасылак”. Журналістка адзначыла, што “ў яе тэлефоне нічога не знайшлі, а пазней яна зразумела, што сілавікам трэба было пацвярджэнне, што здымкі партала “Штодзень” зроблены яе прыладай”.
Сёлета ў студзені Чындараву затрымалі на польска-беларускай мяжы, выклікалі на дагляд, “праверылі тэлефон і знайшлі “нейкія лайкі“ (пад рэсурсамі, якія ў Беларусі масава прызнаюцца “экстрэмісцкімі“. — “Позірк“.)“.
“У выніку журналістцы прызначылі штраф, а праз некалькі тыдняў яе запрасілі ў КДБ “на размову”, пагражалі турэмным зняволеннем, расправай над роднымі. Пасля гэтага журналістка вырашыла неадкладна пакінуць Беларусь”, — адзначыў Стрыжак.
BySol абвясціў аб зборы сродкаў для журналісткі, які для працягу працы патрабуецца наўтбук.
Гомельскае рэгіянальнае выданне “Штодзень” працуе ў выгнанні, у Беларусі ў траўні 2023 года прылічана да “экстрэмісцкіх фарміраванняў”.
З’явілася ў 2021 годзе як тэлеграм-канал. На той момант ён асвятляў дзейнасць мясцовых валанцёраў, якія дапамагалі рэпрэсіраваным. З таго часу канал вырас у паўнавартаснае рэгіянальнае СМІ з сайтам і сацыяльнымі сеткамі. Сярод тэм таксама былі невядомыя гістарычныя факты з жыцця рэгіёна, ёсць спецпраект, прысвечаны антысавецкаму руху на тэрыторыі сучаснай Гомельскай вобласці.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства