У парламенце Вялікабрытаніі створана група “За дэмакратычную Беларусь”

20 сакавіка, Позірк. У парламенце Вялікабрытаніі 20 сакавіка створана ўсепартыйная група “За дэмакратычную Беларусь”, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, група стане “дадатковай пляцоўкай для ўзмацнення падтрымкі беларускага руху з боку Вялікабрытаніі”.
Групу ўзначаліла член Кансерватыўнай партыі, “ценявы” міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уэндзі Мортан. У папярэднім складзе брытанскага парламента аналагічную групу ўзначальваў лейбарыст Тоні Лойд (памёр у студзені 2024 года, парламенцкія выбары прайшлі ў ліпені таго ж года).
4 сакавіка дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька паведаміў “Позірку”, што ў міжпарламенцкі альянс “За дэмакратычную Беларусь” уваходзяць 23–24 парламенцкія групы, гэтая колькасць змяняецца ў залежнасці ад выбараў у заканадаўчыя органы ў краінах, якія ўваходзяць у альянс, пасля чаго фарміраванне груп праходзіць “з нуля”.
Аб стварэнні альянсу “За дэмакратычную Беларусь” аднайменнымі групамі ў парламентах шэрагу дэмакратычных краін было абвешчана ў сакавіку 2023 года. Першая сустрэча прадстаўнікоў альянсу адбылася ў лістападзе таго ж года ў Берліне, другая — 6–7 сакавіка гэтага года ў Рыме.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

