Мінск 02:33

У 2024 годзе ў Беларусі адбылося на 9% больш ДТЗ, загінулых — на 0,5% менш

21 сакавіка, Позірк. Сітуацыя са смяротнасцю ў дарожна-транспартных здарэннях за мінулы год нязначна палепшылася, вынікае з аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, які правёў “Позірк”.

Усяго ў краіне за год колькасць ДТЗ павялічылася на 8,8% (з 3.173 да 3.453). У іх загінула на 0,5% менш чалавек (436; 434):

— Брэсцкая вобласць: +13,2% (448; 507) і +16,9% (65; 76);

— Віцебская вобласць: +4,7% (387; 405) і +32,7% (49; 65);

— Гомельская вобласць: -1,9% (432; 424) і +3,1% (64; 66);

— Гродзенская вобласць: +9% (311; 339) і +12,8% (39; 44);

— Мінская вобласць: +5,4% (650; 685) і -22,8% (149; 115);

— Магілёўская вобласць: +19,7% (375; 449) і +17,4% (46; 54);

— Мінск: +13% (570; 644) і -41,7% (24; 14).

У 2024 годзе на 15% узрасла колькасць аўтааварый з удзелам маладых кіроўцаў (стаж да аднаго года), паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 12 сакавіка на нарадзе ў Міжраённым экзаменацыйным аддзеле (МЭА) ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, з першай спробы экзамен на атрыманне вадзіцельскага пасведчання здаюць усяго 30% курсантаў аўташкол, узровень іх падрыхтоўкі недастатковы, у выніку растуць чэргі на пераздачу.

У 2024 годзе 93 кіроўцы, у тым ліку 15 нецвярозых, схаваліся з месцаў дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх былі пацярпелыя, паведаміла 28 лютага прэс-служба МУС.

“У гэтых здарэннях 11 чалавек загінулі і 89 атрымалі траўмы”, — гаварылася ў рэлізе.

У 2023 годзе на тэрыторыі Беларусі адбылося 3.173 дарожна-транспартныя здарэнні — на 0,4% менш, чым у 2022-м (3.186). Колькасць загінулых на дарогах краіны скарацілася на 6,4% (з 466 да 436). Колькасць параненых у ДТЗ павялічылася на 1% (з 3.384 да 3.417).

Падзяліцца: