Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння майнінгавых ферм у Магілёўскай вобласці — Ісачэнка

21 сакавіка, Позірк. Ідэю стварэння майнінгавых ферм у Магілёўскай вобласці падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, заявіў журналістам 21 сакавіка пасля сустрэчы з ім старшыня адпаведнага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка.
“Мы ў Магілёўскай вобласці маем добрыя пляцоўкі з энергетычнымі магутнасцямі, усё неабходнае для таго, каб будаваць дата-цэнтры, майнінгавыя фермы, — цытуюць чыноўніка дзяржаўныя СМІ. — Было атрыманае дабро [ад Лукашэнкі]. Мы рыхтуем гэтыя пляцоўкі, каб ладзіць конкурсы, каб заходзіў інвестар і займаўся будаўніцтвам”.
4 сакавіка Лукашэнка даручыў міністру энергетыкі Аляксею Кушнарэнку развіваць у Беларусі здабычу крыптавалют.
“Паглядзіце па гэтым майнінгу. Усё больш людзей да мяне звяртаюцца. Калі нам гэта выгадна, давайце будзем рабіць, — сказаў ён. — Мы лішак электрычнасці маем. Няхай робяць яны гэтую крыптавалюту і гэтак далей. Тым больш, вы бачыце, якім шляхам свет ідзе. І асабліва найбуйнейшая эканоміка свету. Яны ўчора абвясцілі, што ў рэзерве будуць трымаць (2 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра намер стварыць дзяржаўны рэзерв крыптавалют. — “Позірк”.)”.
“Таму попыт на іх будзе. Ну, можа, і нам самім гэта рабіць. Што ж мы прыцягваем нейкіх інвестараў, прадаем ім электраэнергію, хаця я не выключаю гэта. Але трэба самім рабіць. Прапановы такія маюцца. Думаю, што вы перасягнеце гэтую бюракратыю і паведаміце, што трэба рабіць”, — заявіў Лукашэнка.
Працэс майнінгу звязаны з высокім спажываннем электраэнергіі. Сёлета ў студзені Лукашэнка выказаў меркаванне, што другую атамную электрастанцыю можна было б пабудаваць на поўдзень ад Магілёва.
У сярэдзіне сакавіка ён, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, пацвердзіў планы па будаўніцтве ў Беларусі другой АЭС.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка