Банкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка

21 сакавіка, Позірк. Банкаўская сістэма павінна забяспечыць “эфектыўнае размеркаванне рэсурсаў” у эканоміцы Беларусі, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка 21 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі банкаўскага сектара.
Паводле яго слоў, перавага мусіць аддавацца “фінансаванню рэальнага сектара эканомікі”. “У прыярытэце крэдытная падтрымка эфектыўных інвестыцыйных праектаў, што маюць высокі экспартны патэнцыял, скіраваныя на імпартазамяшчэнне або развіццё рэгіёнаў. Гэта ўстаноўка датычыцца ўсіх банкаў”, — папярэдзіў кіраўнік рэгулятара (на падставе відэазапісу, апублікаванага прэс-службай Нацбанка).
Галоўчанка “папрасіў” удзельнікаў сустрэчы “надаць асобную ўвагу” таму, каб у крэдытных дагаворах не было залішніх патрабаванняў. Ён падкрэсліў, што кавенанты — замацаваныя дакументальна абавязацельствы пазычальніка на тэрмін прыцягнення сродкаў — павінны насіць “выключна абгрунтаваны характар”.
“Маюцца, на жаль, не адзінкавыя прыклады захавання залішніх патрабаванняў, — канстатаваў спікер. — Так, зусім нядаўна выявілі факт уключэння ў крэдытны дагавор кавенанта аб залічэнні 95% выручкі на рахункі, адкрытыя ў банку-крэдытору. Таксама была прадугледжаная адказнасць крэдытаатрымальніка за невыкананне гэтага кавенанта ў памеры 50 базавых велічынь (2.100 рублёў. — “Позірк”.). Пры гэтым доля названага банка ў крэдытаванні прадпрыемства была істотна ніжэйшай. Запатрабавалася ўмяшанне Нацыянальнага банка, але разлічваю, што гэтае пытанне будзе знятае з парадку дня”.
Такім чынам, падкрэсліў ён, “факты забаронных ставак па крэдытах і залішніх патрабаванняў у крэдытных дагаворах” яшчэ не зжытыя, але “павінны быць выкараненыя”.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка