Кансерватыўная партыя Нарвегіі ўзнагародзіла Ціханоўскую прэміяй Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека

22 сакавіка, Позірк. Кансерватыўная партыя Нарвегіі (Høyre) на з’ездзе 22 сакавіка ўзнагародзіла прэміяй імя Сьюра Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека кіраўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлану Ціханоўскую, вынікае з паведамлення на партыйным сайце.
Адзначаецца, што кандыдатуру беларускага дэмлідара падтрымаў незалежны камітэт пад старшынствам палітолага, пісьменніцы і палітыка Янэ Хааланд Матлары. “Святлана Ціханоўская вядзе смелую барацьбу за дэмакратыю. Беларусь часта забываюць у навінах на фоне жорсткай вайны ва Украіне. Ціханоўская заслугоўвае прызнання за сваё лідарства і трываласць”, — падкрэсліла Матлары.
Лідар Høyre Эрна Сульберг (прэм’ер-міністр Нарвегіі ў 2013–2021 гадах) заявіла, што прэмія служыць прызнаннем працы Ціханоўскай і яе калегаў “у імя дэмакратычнай будучыні Беларусі”. Паводле слоў палітыка, беларускі дэмлідар “штодня плаціць высокую асабістую цану, паколькі ўлады Беларусі пазбаўляюць яе мужа кантактаў са знешнім светам”, а таксама нагадвае, “якую пагрозу рэжым Пуціна прадстаўляе для міру і свабоды ва ўсёй Еўропе”.
Грашовая частка прэміі складае 50.000 нарвежскіх крон (каля 4.750 долараў). Гэтыя сродкі будуць накіраваныя “на працу офіса Ціханоўскай па падтрымцы дэмакратыі і палітычных зняволеных у Беларусі”.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, Ціханоўская падзякавала Høyre у відэазвароце да ўдзельнікаў з’езда, падкрэсліўшы, што гэтая ўзнагарода не толькі для яе.
“Яна належыць усім дзяўчатам, усім палітычным зняволеным, якія адмаўляюцца здавацца, усім журналістам, якія рызыкуюць усім, каб расказаць праўду. Шмат каго прысудзілі да дзясяткаў гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны адважыліся выказацца”, — заявіла дэмлідар.
Ціханоўская таксама адзначыла, што Беларусь “па-ранейшаму мае патрэбу ва ўвазе Захаду”.
У 2007 годзе прэміяй Ліндэбреке былі ўзнагароджаныя Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя (абедзве дэ-юрэ ліквідаваныя ўлетку 2023 года ў выніку праведзенай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі зачысткі палітычнага поля краіны).
Партыя Høyre заснавана 25 жніўня 1884 года і з’яўляецца другой найстарэйшай палітычнай сілай у Нарвегіі пасля Ліберальнай партыі (Venstre; 28 студзеня 1884 года). Займае другое месца паводле колькасці крэслаў у парламенце (36 з 169), але знаходзіцца ў апазіцыі да кіроўнай фракцыі, у якую ўваходзяць Рабочая партыя (48) і Партыя цэнтра (28).
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка