Урад на тры месяцы працягнуў ліцэнзаванне на вываз бульбы

25 сакавіка, Позірк. Ліцэнзаванне на вываз за мяжу бульбы працягнута на тры месяцы, паведамляе прэс-служба ўрада.
Адзначаецца, што прынятая мера “дасць магчымасць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі патокамі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокай цаной на яе за межамі Рэспублікі Беларусь”.
Згодна з рашэннем урада, вываз бульбы за мяжу будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) паводле ўзгаднення з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Падкрэсліваецца, што гэта “часовыя меры”.
Летась 12 снежня было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне вывазу бульбы. Рашэнне распаўсюджваецца на гэтую гародніну “незалежна ад краіны яе паходжання”. Заяўлялася, што рашэнне было прынята на аснове “ацэнкі суадносін вольных рэсурсаў гэтай прадукцыі” і “запатрабаванні краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
Параўнанне звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта сведчыць, што выкапаныя ў 2024 годзе 3,1 млн т бульбы — гэта на 22,5% менш, чым у 2023-м (4 млн).
“За апошнія 10 гадоў беларусы сталі спажываць у аб’ёме менш бульбы — нашай традыцыйнай культуры”, — заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 14 лютага падчас наведвання ААТ “Досвітак ім. К. П. Арлоўскага” (Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).
Паводле інфармацыі МАРГ, у 10% з 437 правераных з 10 па 14 сакавіка харчовых крам прапаноўвалася бульба, якая “не адпавядае патрабаванням заканадаўства (з механічнымі пашкоджаннямі, пашкоджаныя паршой, мокрай, сухі, кальцавой гніллю, пазелянелыя на плошчы больш за 1/4 паверхні, дробнай каліброўкі і іншыя)”. У 3% аб’ектаў “бульба адсутнічала (машына з прадукцыяй была ў дарозе, тавар быў вернуты пастаўшчыку з прычыны нізкай якасці і г.д.)”.
15 студзеня паведамлялася, што ўлады ў Беларусі на тры месяцы ўводзяць ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, цыбулі рэпчатай, морквы, буракоў сталовых, 23 студзеня (на сем месяцаў) — пяску крамяністага, гліны, граніту, каменя для помнікаў або будаўніцтва, галькі, жвіру, друзу, вапняку, даламіту, валуноў, торфу; 8 лютага (на шэсць месяцаў) — гатовай скуры са шкур буйной рагатай жывёлы.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


