Мінск 21:59

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 27 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

27 сакавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 сакавіка.

Курс долара знізіўся да 3,1259 рубля (-0,08%; -0,0026), юаня — да 4,2272 за 10 (-0,03%; -0,0011).

Расійскі рубель падаражэў да 3,657 за 100 (+0,1%; +0,0038), еўра — да 3,36 (+0,22%; +0,0074).

На мінулым працоўным тыдні (17–21 сакавіка) долар патаннеў на 0,43% (з 3,1476 да 3,1342), еўра — на 0,69% (з 3,395 да 3,3716), юань — на 1,99% (з 4,223 да 4,12); расійскі рубель падаражэў на 0,95% (з 3,6152 да 3,6497 за 100).

На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: