Польскія праваахоўнікі прыкладаюць “максімум намаганняў” для пошуку Мельнікавай — Латушка

30 сакавіка, Позірк. “Актыўныя пошукі месцазнаходжання” спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай і яе дачок працягваюцца, паведаміў 30 сакавіка лідар фракцыі КС “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Палітык спаслаўся на інфармацыю, атрыманую “ўчора позна ўвечары” ад праваахоўных органаў.
“На жаль, пакуль іх месцазнаходжанне ўстанавіць не ўдалося”, — канстатаваў Латушка.
“Па ўзгадненні з праваахоўнікамі Польшчы мы будзем працягваць інфармаваць аб развіцці сітуацыі. Па запэўненні польскіх праваахоўнікаў для высвятлення сітуацыі прыкладаецца максімум намаганняў”, — дадаў ён.
Раніцай 29 сакавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”.
“Згодна з данымі польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высвятлення месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Днём раней прэс-служба Латушкі паведаміла “Позірку”, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы, сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка.
“Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі. Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася. Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы”, — сказаў Латушка.
У СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што Мельнікава самастойна выляцела з Польшчы, як заяўлялася, у Вялікабрытанію, “пасля чаго яе след згубіўся”. Медыя таксама адзначылі, што невядома, дзе яе дочкі (6 і 12 гадоў).
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды паводле колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Член фракцыі КР “Еўрапейскі выбар” (8 месцаў).
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка