“Белавія” і расійскі авіяперавозчык Utair падпісалі код-шэрынгавае пагадненне

31 сакавіка, Позірк. Авіякампаніі “Белавія” і Utair (РФ) падпісалі код-шэрынгавае пагадненне, паведамляе беларускі перавозчык.
Адзначаецца, што цяпер пасажыры могуць аформіць агульны квіток на рэйсы гэтых кампаній з Беларусі ў дзесяць расійскіх гарадоў і назад — Грозны, Краснаярск, Махачкалу, Мінеральныя воды, Наябрск, Самару, Сургут, Цюмень, Уфу і Ханты-Мансійск.
У рамках пагаднення рэйсы з Беларусі да стыкоўных аэрапортаў РФ будзе выконваць беларускі бок, далей — расійскі.
Utair — адзін з найбуйнейшых у Расіі авіяхолдынгаў. Выконвае грузапасажырскія і санітарныя рэйсы.
Найбуйнейшы вузлавы аэрапорт авіякампаніі — Унукава (Масква). Базавыя хабы ў расійскіх рэгіёнах — Цюмень, Сургут, Уфа.
Паводле даных авіякампаніі, у флот уваходзіць 59 лайнераў.
Раней паведамлялася, што Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на вясенне-летні расклад палётаў.
Паводле даных аэрапорта, авіякампанія “Белавія” з 26 красавіка аднаўляе сезонныя рэйсы ў Махачкалу (два разы на тыдзень), з 29 траўня — у Мурманск (адзін раз у тыдзень).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка