Тое, як у Беларусі абмяжоўваюць выезд, можа быць парушэннем гарантаванай свабоды перамяшчэння — юрыст “Вясны”

2 красавіка, Позірк. Абмежаванні на выезд могуць быць абгрунтаванымі, але ў Беларусі іх уводзяць з парушэннямі — “без празрыстасці, дакладных працэдур абскарджання і належнага доступу да інфармацыі”, заявіла юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Святлана Галаўнёва.
Праваабаронца выказалася на гэтую тэму, каментуючы spring96.org інфармацыю пра тое, што на сайце Міністэрства ўнутраных спраў больш няма магчымасці праверыць, ці маюцца ў таго ці іншага грамадзяніна абмежаванні на выезд з краіны.
“У выпадку з абмежаваннем выезду мы агулам маем шмат шэрых зон і нявызначанасці, — канстатавала Галаўнёва. — Далёка не заўсёды зразумела, хто ўвёў абмежаванне на выезд, на якой падставе і на які тэрмін. Часам наогул немагчыма зразумець, ці ўведзена абмежаванне, не паспрабаваўшы выехаць з краіны. Але магчымасць праверыць наяўнасць абмежавання права на выезд у гэтым пытанні”.
“Гэта можна разглядаць як парушэнне свабоды перамяшчэння, гарантаванай арт. 30 Канстытуцыі і арт. 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, — дадала юрыст “Вясны”.
Пра тое, што на сайце МУС больш не даступная магчымасць праверкі абмежавання на выезд з Беларусі, стала вядома напярэдадні, аднак незразумела, калі менавіта сервіс быў скасаваны.
30 сакавіка “Позірк” паведамляў, што амаль месяц на партале электроннага судаводства (частка сайта Вярхоўнага суда) не публікуецца расклад пасяджэнняў. Адпаведная старонка рэагуе на запыты папярэджаннем: “Сэрвіс часова недаступны. Праводзяцца рэгламентныя работы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка