За чатыры месяцы адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі павялічылася ў 5,2 раза

1 ліпеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за студзень — травень 2025 года склаў 33 млрд 913,9 млн долараў — на 0,3% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (34 млрд 26,2 млн), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаўся на ўзроўні 15 млрд 654 млн долараў (-3,3% у гадавым вымярэнні), імпарт — 18 млрд 259,9 млн (+2,4%). Адмоўнае сальда склала 2 млрд 605,9 млн долараў (+59%).
У студзені адмоўнае сальда складала 504,3 млн долараў, па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 22,7 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 637,6 млн, студзеня — красавіка — 2 млрд 261,9 млн. Такім чынам, за месяц яно павялічылася на 15,2%, за чатыры — у 5,2 раза.
Паводле звестак Белстата, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў (+3,7% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн долараў (+1,2%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 372,6 млн долараў (паводле вынікаў 2023 года было 3 млрд 251,6 млн; +65,2%).
Перад урадам у бліжэйшы час стаяць задачы, звязаныя з экспартам, асабліва з дыверсіфікацыяй паставак, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 18 сакавіка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
“Нам неабходна прысутнічаць на многіх рынках і старацца прасоўваць сваю прадукцыю, — падкрэсліў чыноўнік. — Таму з улікам прынятых рашэнняў я б даваў папярэднія ацэнкі працы эканомікі ў бягучым годзе па выніках чатырох месяцаў”.
Выступаючы 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, на той момант намеснік кіраўніка рэгулятара Дзмітрый Калечыц адзначыў, што для беларускай эканомікі застаюцца актуальнымі ўразлівасці, абумоўленыя “знешнегандлёвай дзейнасцю, перш за ўсё павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю і яго нізкая краінавая дыверсіфікацыя”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

