У Мінску затрыманы малодшы брат байца палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча
2 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі ў Мінску Максіма Урбановіча — малодшага брата байца беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, паведамляе тэлеканал “Белсат”.
Кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля вобшуку апячаталі. Дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.
Паводле інфармацыі медыя, Дзяніс Урбановіч даўно не падтрымлівае стасункаў з братам, не меў зносін з ім мінімум два гады.
Увесну 2024 года Максіма Урбановіча ўжо затрымлівалі. Тады ён вызваліўся 26 сакавіка пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачання ў “дробным хуліганстве”. Праваабаронцы ж заяўлялі, што мужчына быў “моцна збіты” і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.
Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч некаторы час узначальваў арганізацыю “Малады фронт”. Гэта заснаваны ў 1997 годзе апазіцыйны рух, які ў жніўні 2022-га ўлады ў Мінску прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем” (ніколі не быў зарэгістраваны ў Беларусі).
У чэрвені 2020 года і сакавіку — красавіку 2021-га ён адбываў 15-сутачны арышт. У жніўні 2021 года Урбановіча затрымлівалі ў Нароўлі (Гомельская вобласць), падазравалі ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” у Мазыры ў жніўні 2020-га.
Праз рызыку зазнаць крымінальны пераслед Дзяніс Урбановіч напрыканцы 2021 года нелегальна выехаў ва Украіну, пасля далучыўся да палка Каліноўскага. У траўні 2022 года быў цяжка кантужаны, у студзені 2023-га атрымаў раненні.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства