Беларуская кампанія ProBuild Expert зоймецца рэканструкцыяй адной са станцый метро Тбілісі

2 красавіка, Позірк. Завяршэннем рэканструкцыі станцыі метро “Варкецілі” ў Тбілісі зоймецца беларуская кампанія ProBuild Expert, паведаміў 2 красавіка мэр грузінскай сталіцы Каха Каладзэ.
Паводле яго слоў, якія перадае Guria News, пагадненне з кампаніяй ужо заключанае. Сума кантракта не называецца.
Каладзэ паведаміў, што гаворка ідзе пра рэканструкцыю станцыі, дзе “дах на платформе абрынуўся яшчэ ў 2018 годзе”.
“Нягледзячы на тое, што муніцыпалітэт пачаў планаваць неабходныя мерапрыемствы для аднаўлення станцыі, гэтае пытанне дагэтуль не вырашанае. Асноўнай прычынай затрымкі з’яўляецца недастатковы досвед і кваліфікацыя мясцовых праектных, будаўнічых і экспертных кампаній у сферы падземнага транспарту”, — паведаміў мэр Тбілісі, дадаўшы, што першапачаткова абраная будаўнічая кампанія “Мамісон” не выканала свае абавязацельствы, і кантракт з ёй скасаваны.
Беларускай кампаніі, падкрэсліў кіраўнік горада, трэба будзе дэмантаваць азбестацементныя пліты на столі і сценах, а таксама мадэрнізаваць столь з выкарыстаннем бяспечных сучасных матэрыялаў у нахільным тунэлі эскалатара.
Улады сталіцы разлічваюць, што рэканструкцыя завершыцца ў верасні 2025 года.
Гэта не першы аб’ект ProBuild Expert у Грузіі. На сайце кампаніі пазначана, што раней праводзіліся працы па гасцінічных комплексах у Актале, Баржомі і Базалеці.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка