Мір настане тады, калі дыктатура будзе ліквідаваная — Ціханоўская на канферэнцыі ў Германіі

4 красавіка, Позірк. “Мір — гэта не толькі адсутнасць вайны, гэта яшчэ і справядлівасць”, калі “людзей не кідаюць за краты і народам не пагражаюць за тое, што яны выбралі свой уласны шлях”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 4 красавіка на Вестфальскай мірнай канферэнцыі ў Мюнстэры (Германія).
“Для мяне мір настане тады, калі Расія не толькі сыдзе з Украіны, але і пакіне ў спакоі Беларусь. Калі беларусы змогуць выбіраць сваю будучыню без аглядкі на “старэйшага брата” з Усходу. Калі дыктатура будзе ліквідавана, а тысячы сем’яў уз’яднаюцца. Калі мы больш не будзем прачынацца кожную раніцу, звяраючыся са спісамі затрыманых”, — адзначыла палітык.
Паводле яе слоў, сёння беларусы і ўкраінцы “глядзяць на Германію, якая з’яўляецца прыкладам праходжання шляху ад падзелу да адзінства і пераадолення тыраніі”.
“І вы таксама ведаеце, што ні адна барацьба за свабоду не можа быць выйграна ў адзіночку. Ёй заўсёды патрэбныя саюзнікі. Нам патрэбна ваша сіла. Ваша лідарства. І ваша салідарнасць”, — падкрэсліла палітык.
Германія, дадала Ціханоўская, даўно падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух, а цяпер — “з’яўляецца вядучым прыхільнікам Украіны”.
“Разглядайце гэтую падтрымку не як дабрачыннасць, а як інвестыцыі. У вашу ўласную бяспеку. Ва ўласную дэмакратыю. І, відавочна, у мірную Еўропу”, — заявіла дэмлідар.
Яна заклікала не дазволіць дыктатарам пабудаваць новы “жалезны заслон” і не даць Расіі “замацаваць сваю ўладу над Беларуссю на многія пакаленні”.
Вестфальская мірная канферэнцыя ў Мюнстэры арганізавана Эканамічным таварыствам Вестфаліі і Ліпэ (WWL), праводзіцца з 2023 года. Канферэнцыя служыць платформай для абмеркавання пытанняў вайны і міру ў Еўропе.
Сёлета ўдзел у канферэнцыі прымаюць прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмайер, міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна, намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марэк Праўда і іншыя еўрапейскія палітыкі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка