Расійскі лоўкостар “Победа” аднавіў рэйсы з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Мінск

5 красавіка, Позірк. З надыходам вясенне-летняга лётнага сезона расійская авіякампанія-лаўкостар “Победа” (“Перамога”; уваходзіць у групу “Аэрафлот”) аднавіла рэйсы з расійскіх гарадоў у беларускую сталіцу.
Паводле анлайн-табло нацыянальнага аэрапорта Мінск, 4 красавіка прыбыло два самалёты “Боінг 737-800” гэтай кампаніі: з Санкт-Пецярбурга (аэрапорт Пулкава) у 19:15, а таксама з Масквы (Унукава) — у 21:55 (паводле раскладу мусіў прыляцець у 21:15).
Як паведаміла прэс-служба “Победы”, усе месцы ў гэтых самалётах былі занятыя.
У зваротным кірунку лайнеры кампаніі вылецелі са спазненнем: у Санкт-Пецярбург — у 20:05 замест 19:45, Маскву — у 22:40 замест 21:45.
Раней паведамлялася, што расійскія авіякампаніі “Победа” і “Рэд Вінгс” у новым сезоне адновяць фарматы выканання рэйсаў у Мінск — штодзённыя палёты з Масквы і Санкт-Пецярбурга, а таксама рэгулярныя з Ульянаўска, Уфы і Архангельска. “Аэрафлот” збіраецца павялічыць частату палётаў паміж сталіцамі Беларусі і РФ да сямі разоў на дзень (улетку — 49 рэйсаў штотыдзень).
Авіякампанія “Ікар” (сумесна з Nordwind) планавала з красавіка аднавіць рэйсы з Пермі ў Мінск (два разы на тыдзень).
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства