BySol эвакуяваў экс-палітвязня Уладзіслава Ефімовіча

7 красавіка, Позірк. Фонд салідарнасці BySol эвакуяваў з Беларусі былога палітвязня 21-гадовага Уладзіслава Ефімовіча, паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Маладога чалавека затрымалі 15 лістапада 2022 года, праз тры тыдні пасля пачатку тэрміновай службы. Ён не паспеў прыняць прысягу. Падчас затрымання, паводле інфармацыі праваабаронцаў, маладому чалавеку зламалі пальцы на руцэ, яго “шмат разоў збівалі электрашокерам”.
Ефімовічу паставілі ў віну ўдзел у закрытай групе “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта”, дзе ён з паплечнікамі “дзяліўся відэа расійскай вайсковай тэхнікі і абмяркоўваў партызанскую вайну” ў Беларусі. МУС прызнала групу “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
7 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў маладога чалавека да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, Ефімовіч быў вызвалены 20 студзеня 2025 года на падставе памілавання. На волю ён выйшаў з шэрагам захворванняў.
“Я хацеў паказаць украінцам, што не ўсе беларусы падтрымліваюць Расію. Цяпер беларусы для большасці варожыя. Я хацеў даказаць, што мы не такія. Што ёсць мы, свабодныя беларусы, а ёсць тыя, хто падтрымлівае крамлёўскі рэжым. Таксама ёсць беларусы, якія ваююць на баку Украіны. Пра ўсё гэта я вёў канал у “Цік-Току”, які дагэтуль дзейнічае”, — заявіў “Вясне” малады чалавек.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа шэсць гадоў інвалідызацыя дзяцей з прычыны аўтызму вырасла больш чым у тры разы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКарбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНайбольш высокі ўзровень суіцыдаў у 2024 годзе адзначаны ў Мінску — РНПЦ псіхічнага здароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–15 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка