Мінэнерга справаздачылася аб аднаўленні электразабеспячэння ва ўсіх населеных пунктах, пацярпелых ад непагадзі
8 красавіка, Позірк. Аб аднаўленні электразабеспячэння ва ўсіх населеных пунктах, пацярпелых ад непагадзі, паведаміла Міністэрства энергетыкі.
“На 23:00 7 красавіка, дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням энергетыкаў, усе населеныя пункты рэспублікі забяспечаныя электраэнергіяй”, — адзначыла ведамства.
“Цягам апошніх двух дзён энэргетыкі, працуючы ў складаных умовах надвор’я, бесперапынна ліквідавалі наступствы ўрагану “Зіён”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле ўдакладненых звестак, усяго праз непагадзь электразабеспячэнне парушалася ў больш чым 840 населеных пунктах Беларусі.
Напрыканцы мінулага тыдня ў Беларусі істотна пахаладала, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Па краіне прайшлі дажджы і снегапады, быў моцны вецер. Па прагнозах Белгідрамета, халоднае надвор’е захаваецца ў бліжэйшыя дні.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



