Прызначаны новы начальнік Акадэміі МУС
8 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка прызначыў генерал-маёра міліцыі Аляксандра Астрэйку начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.
Вызваленае месца ў УУС Мінскага аблвыканкама зойме цяперашні начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў. На ягонае месца прызначаны палкоўнік міліцыі Максім Субота, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Да прызначэння ён быў намеснікам начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.
12 сакавіка Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка ВНУ генерал-маёра міліцыі Аляксандра Васільева. Той быў залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраў.
Ураджэнец Капыльшчыны (Мінская вобласць) Астрэйка ўзначальваў УУС Мінскага аблвыканкама з мая 2021 года. Раней працаваў у Капыльскім, Слуцкім, Салігорскім РАУС, УУС Мінскага і Брэсцкага аблвыканкамаў. Званне генерал-маёра міліцыі мае з чэрвеня 2018 года.
Акадэмія рыхтуе кадры для сістэмы МУС. У навучальнай установе дзейнічаюць факультэты крымінальнай міліцыі, міліцыі грамадскай бяспекі, следча-экспертны, крымінальна-выканаўчы факультэты, а таксама Інстытут псіхалогіі службовай дзейнасці Маскоўскага ўніверсітэта МУС імя Кікоця.
Таксама ў ВНУ ёсць аддзяленне завочнага навучання факультэта павышэння кваліфікацыі.
Паводле інфармацыі на сайце ўстановы, у 2025 годзе за кошт бюджэту ў акадэмію плануецца набраць каля 500 чалавек.
Усе курсанты забяспечваюцца бясплатным пражываннем і трохразовым харчаваннем. На першым і другім курсах пражыванне ў інтэрнаце з’яўляецца абавязковым.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства