З пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 230 чалавек — МНС
9 красавіка, Позірк. 230 чалавек сталі ахвярамі пажараў у Беларусі з пачатку 2025 года, вынікае з інфармацыі МНС па стане на 6 раніцы 9 красавіка. Гэта амаль на траціну (32,9%) больш, чым на гэтую ж дату ў 2024 годзе (пры гэтым мінулы перыяд быў на дзень больш з прычыны высакоснага года). Колькасць выратаваных на пажарах людзей зменшылася са 149 да 128 (на 14,1%).
За мінулыя суткі агонь забраў жыцці трох чалавек. Двое з іх загінулі ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, яшчэ адзін — у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Падрабязнасцяў МНС не прыводзіць. Згаданыя вобласці сталі “лідарамі” па колькасці пажараў — па 6. Па 3 пажары адбылося ў Гродзенскай вобласці і Мінску, 1 — у Магілёўскай вобласці. У Віцебскай і Гомельскай абласцях за суткі з 6 раніцы 8 красавіка да 6 раніцы 9 красавіка пажараў не зафіксавана.
Усяго з пачатку года ў краіне адбылося 2167 пажараў, што на 38,6% больш, чым летась (1.564). На іх, як і годам раней, траўмавана 145 чалавек.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства