Латушка: Спецтрыбунал па Украіне павінен прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку
9 красавіка, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы будуць дабівацца таго, каб спецтрыбунал Савета Еўропы па агрэсіі супраць Украіны заняўся таксама разглядам злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі, палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта, паводле намесніка старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, ён заявіў 8 красавіка, падчас выступу на тэматычным пасяджэнні камітэта ПАСЕ па прававых пытаннях і правах чалавека ў Страсбургу.
Палітык чакае, што аб стварэнні трыбунала будзе абвешчана ў траўні.
Паводле слоў Латушкі, у праекце Статута спецтрыбунала прадугледжваецца прымяненне права Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда, а менавіта артыкула, які трактуе прадстаўленне тэрыторыі для замежнай арміі для ажыццяўлення агрэсіі ў адносінах да трэцяй дзяржавы як падставу для прыцягнення да адказнасці за злачынства агрэсіі.
Лукашэнка адказны за агрэсію 24 лютага 2022 года, даўшы для яе тэрыторыю Беларусі, з якой уварваліся як мінімум 28 тыс. расійскіх вайскоўцаў, была выпушчаная 721 ракета, што прывяло да чалавечых ахвяр, сказаў кіраўнік НАУ.
Таксама рэжым нясе адказнасць за стварэнне лагераў для тых, “каго Лукашэнка перамяшчаў з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Беларусі” і лагераў для цывільнага насельніцтва, дадаў ён.
Палітык таксама ўдакладніў, што адкрытыя слуханні па сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі адбудуцца на восеньскай сесіі ПАСЕ. Пры гэтым ён выказаў надзею, што на слуханнях удасца выступіць не толькі сябрам дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Асамблеі, але і беларускім праваабаронцам і былым палітвязням.
Вясновая сесія ПАСЕ праходзіць 7–11 красавіка, Латушка бярэ ў ёй удзел як член дэлегацыі КР.
30 студзеня асамблея прыняла на сваёй зімовай сесіі рэзалюцыю “Настойлівая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі”. Прыняцце дакумента падтрымалі ўсе 79 членаў арганізацыі, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
У працы асобных пасяджэнняў у рамках зімовай сесіі ПАСЕ, а таксама асноўнага пасяджэння, на якім абмяркоўвалася беларускае пытанне, таксама прыняла ўдзел дэлегацыя КР.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзены і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну. На раннім этапе агрэсіі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наземнага ўварвання і нанясення ракетных удараў.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства