Вялікабрытанія гатовая дапамагчы Польшчы “пакончыць з бандамі”, якія перапраўляюць мігрантаў з Беларусі — міністр па сувязях з ЕС

9 красавіка, Позірк. У рамках стратэгічнага партнёрства Вялікабрытанія гатовая ўмацаваць супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, каб “пакончыць з бандамі і супрацьстаяць нелегальнай міграцыі”, заявіў брытанскі міністр па сувязях з ЕС Нік Томас-Саймандс падчас наведвання польска-беларускай мяжы.
Відэакаментарый міністра апублікаваны ў акаўнце ўрада Вялікабрытаніі ў сацсетцы X.
Паводле слоў Томаса-Саймандса, на мяжы ён ацаніў працу, якую праводзяць улады Польшчы для “барацьбы з нелегальнай міграцыяй і абароны кантынента”.
“Польшча — адзін з даўніх саюзнікаў Вялікабрытаніі, і сувязі паміж нашымі краінамі вельмі глыбокія, — падкрэсліў кіраўнік ведамства. — У эпоху ўсё большых пагроз бяспецы Еўропы настаў час умацаваць наша супрацоўніцтва з Польшчай і ўсёй Еўропай. Разам мы можам дамагчыся прагрэсу ў вырашэнні сур’ёзных праблем — ад агрэсіі [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна да разгрому гнюсных банд у перапраўцы людзей і барацьбы з арганізаванай злачыннасцю”.
Лондан развівае стратэгічны альянс з ЕС, каб забяспечыць “бяспеку, абарону і росквіт”, сказаў Томас-Саймандс.
“У рамках гэтай працы я хачу дапамагчы нашым праваахоўным органам атрымаць максімальна магчымы доступ да інструментаў, неабходных для забеспячэння бяспекі нашай краіны. Умацаванне альянсу з нашымі еўрапейскімі суседзямі з’яўляецца важнай часткай гэтай працы, таму гэты візіт так важны”, — падкрэсліў брытанскі міністр.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча, паводле падлікаў “Позірку” прадухілілі 36,3 тыс. спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства