Базавая інфляцыя ў сакавіку склала 6,1% — Нацбанк

11 красавіка, Позірк. Базавая інфляцыя (не ўлічвае сезонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, што часта змяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай перспектыве або рэгулююцца дзяржавай) у сакавіку 2025 года склала 6,1% (тут і далей у гадавым выражэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў.
У лютым гэты паказчык быў на ўзроўні 5,8%, у студзені — 5,7%.
Рост цэн на садавінна-агароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы склаў 4,7% (3,6% і 2,7% адпаведна).
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі на 5,4% (+5,3%, +4%).
Агрэгіраваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, ачышчаны ад уплыву рознага кшталту шокаў) — 5,2% (+4,9% і +4,8%).
Як паведамлялася, спажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, з пачатку гэтага года — на 2,8%, у гадавым выражэнні (да сакавіка 2024 года) — на 5,9%.
6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву № 10 “Пра недапушчальнасць росту цэн”. Пастановай урада ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 было ўведзена рэгуляванне цэн на тавары ўсёй спажывецкай карзіны. Пазней з яго былі выключаны некаторыя групы тавараў, падкарэктаваны правілы рэгулявання цэн, у дакумент уносіліся змены.
Апошнія папраўкі былі ўнесены 2 красавіка 2025 года пастановай № 713 (6). Спіс тавараў, што падлягаюць рэгуляванню цэн — “зыходзячы з балансу інтарэсаў дзяржавы і ўдзельнікаў спажывецкага рынку” — скараціўся з 331 да 211 пазіцый (-36,3%). Урад заявіў, што рашэнне змяншаць пералік “базіравалася на неабходнасці падтрымання ўзроўню інфляцыі і выключэнні з рэгулявання цэн тавараў непаўсядзённага попыту або прэміўм-класа”.
Беларусь з паказчыкам 5,16% заняла сёмае месца па росту спажывецкіх цэн у 2024 годзе на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
Па выніках студзеня яна была шостай (0,79%), студзеня — лютага і першага квартала — другой (1,74% і 2,22%), студзеня — красавіка — пятай (2,66%), студзеня — мая — сёмай (2,77%), першага паўгоддзя — шостай (3,39%), студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — сёмай (3,42% і 3,35%), студзеня — верасня і студзеня — кастрычніка — шостай (3,80% і 4,27%), студзеня — лістапада — сёмай (4,57%).
МАРГ пастановай № 4 ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 0,7%, па выніках студзеня — лютага — на 1,9%, студзеня — сакавіка — на 2,2%.
Далей: студзеня — красавіка — 2,7%, студзеня — мая — 3%, студзеня — чэрвеня — 3,3%, студзеня — ліпеня і студзеня — жніўня — 3,4%, студзеня — верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5%.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+