Адзін чалавек загінуў у выніку аварыі ў Нясвіжскім раёне

12 красавіка, Позірк. 48-гадовы кіроўца аўтамабіля “ГАЗ” загінуў раніцай 12 красавіка ў выніку аварыі на 3-м кіламетры аўтадарогі Краснагоркі — Астраўкі — Стаўпішча (Нясвіжскі раён), паведамляе Упраўленне ўнутраных спраў па Мінскай вобласці.
Паводле інфармацыі ведамства, пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную мужчына не прапусціў грузавік “МАЗ”, якім кіраваў 22-гадовы кіроўца.
У выніку сутыкнення кіроўца “ГАЗ” памёр на месцы. “МАЗ” ад удару пашкодзіў два аўтамабілі на паркоўцы і сцяну будынка.
Праводзіцца праверка.
Абласная Дзяржаўтаінспекцыя нагадала пра неабходнасць “быць вельмі пільнымі пры праездзе скрыжаванняў”.
“На скрыжаванні нераўназначных дарог кіроўца транспартнага сродку, які рухаецца па другараднай дарозе, абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад кірунку іх далейшага руху”, — падкрэсліла служба.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства