Ад пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by
14 красавіка, Позірк. У сакавіку 2025 года прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,6%, ад пачатку года — на 3,6%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У прыватнасці інвестыцыйныя тавары сталі даражэйшымі на 0,8% і 1% адпаведна, прамежкавыя — на 0,5% і 4,3%, спажывецкія — на 0,7% і 2,5%.
Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю за месяц знізіліся на 0,4%, за першы квартал сталі большыя на 1,2% (у раслінаводстве: -1,6% і +0,2%, жывёлагадоўлі: -0,1% і +1,4%).
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, ад пачатку гэтага года — на 2,8%, у гадавым вымярэнні (да сакавіка 2024 года) — на 5,9%.
Даведка “Позірку”:
- інвестыцыйныя тавары — тавары, якія выпускаюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служачыя мэтам замены, абнаўлення, якаснага паляпшэння асноўных сродкаў;
- прамежкавыя тавары — тавары, якія выкарыстоўваюцца не для канчатковага спажывання, а для далейшага вытворчасці тавараў і паслуг;
- спажывецкія тавары — тавары бытавога прызначэння, неабходныя для задавальнення патрэбаў чалавека.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



