У Варшаве назвалі “няўмелай правакацыяй” пераезд расійскага генконсульства ў Гродна ў будынак былой польскай арганізацыі
14 красавіка, Позірк. Адкрыццё новага будынка генеральнага консульства Расіі ў Гродне, якое адбылося 3 красавіка ў памяшканні, дзе раней размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці — гэта “няўмелая правакацыя“. Так, паводле інфармацыі RMF24, адрэагавалі ў МЗС Польшчы на “рашэнне беларускіх уладаў захапіць будынак Польскага асветніцкага таварыства ў Гродне і перадаць яго консульству“. У знешнепалітычным ведамстве заявілі, што не збіраюцца заяўляць афіцыйны пратэст з гэтай нагоды.
Генконсульства Расіі адкрылася па адрасе вул. Гараднічанская, 40. У рэлізе Гродзенскага аблвыканкама адзначалася, што дыпаб’ект размешчаны “ў больш зручным для наведвальнікаў месцы, чым папярэдняе памяшканне <…> па вул. Цагляная, 2/2“.
Раней па новым адрасе консульства размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці “Польска мацеж школьна“ (“Polska Macierz Szkolna”). Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе, пабудаваны ў 2011 годзе будынак быў канфіскаваны і выстаўлены на аўкцыён.
Арганізацыя працавала з 1995 года. Пры ёй функцыянавалі грамадскі ліцэй імя пісьменніцы Элізы Ажэшкі, бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту, жаночы клуб “Граднянка“.
Рэпрэсіі супраць польскай меншасці ў Беларусі ўзмацніліся пасля 2020 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства