Лукашэнка ў Мінску абмяркоўвае з кіраўніком выведкі РФ Нарышкіным “шэраг палітычных пытанняў”
15 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, які пазіцыянуе сябе як прэзідэнт Беларусі, абмяркоўвае палітычныя пытанні з прадстаўніком спецслужбы суседняй краіны — дырэктарам Службы знешняй выведкі (СЗВ) Расіі Сяргеем Нарышкіным, які 15 красавіка прыбыў у Мінск.
“Прыемна сустрэцца з вамі, чакаю такой сустрэчы, калі даецца магчымасць для таго, каб, шчыра кажучы, і гадзіннік зверыць, і параіцца па некаторых пытаннях, і паглядзець недалёкую перспектыву, як мы будзем дзейнічаць, што рабіць, абмеркаваць шэраг палітычных пытанняў, асабліва ў гэтай турбулентнай сітуацыі. Для мяне вельмі важны будзе ваш пункт гледжання”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Спікер падзякаваў госцю за візіт (“дзякуй, што адарваліся ад спраў, хапае іх у вас, я ведаю”) і папрасіў па вяртанні “перадаць самыя добрыя зычэнні” прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.
У сваю чаргу Нарышкін павіншаваў гаспадара сустрэчы з “пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах”. Паводле сцвярджэння расійскага выведніка, вынікі “выбараў” нібыта даказваюць, што “насельніцтва Беларусі, выбаршчыкі падтрымліваюць і ўнутрыпалітычны, і знешнепалітычны курс краіны”, які вызначае Лукашэнка.
Кіраўнік СЗВ, паводле інфармацыі беларускіх дзяржаўных СМІ, заявіў, што супраца спецслужбаў дзвюх дзяржаў “будуецца на канструктыўнай і давернай аснове, з кожным годам развіваецца і пашыраецца ў кірунках сваёй дзейнасці”.
Па выніках сумеснай калегіі СЗВ і Камітэта дзяржаўнай бяспекі 2 красавіка 2024 года ў Маскве расійская спецслужба выступіла з заявай, у якой адзначыла, што разам з беларускімі калегамі сярод іншага будзе займацца “ўскрыццём варожых планаў Захаду ў дачыненні да дзвюх краін”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+