Памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці стаў Канстанцін Бурак, які з сакавіка ўзначальваў апарат урада (дапоўнена)
18 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка прызначыў сваім памочнікам па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака, паведамляе прэс-служба палітыка.
Раней Бурак узначальваў апарат Савета міністраў. На гэтую пасаду ён быў прызначаны 3 сакавіка, такім чынам, адпрацаваў там паўтара месяца.
Віталь Невера, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Сяргея Пачко — старшынёй Драгічынскага райвыканкама, Аляксандра Майсеюка — старшынёй Кобрынскага райвыканкама, а Аляксандра Пачко — старшынёй Столінскага райвыканкама (Брэсцкая вобласць); Аляксандра Шчэковіча — кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.
Акрамя таго, Руслан Страхар узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання” (быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, Андрэй Канюшка — першага намесніка міністра прамысловасці, Алена Печань — першага намесніка міністра фінансаў, Наталля Шаўцова — намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання абароны, Кірыл Машарскі — намесніка міністра эканомікі, Канстанцін Галаўко — генеральнага консула ў Гуанчжоу (КНР), Пётр Якімаў — генеральнага консула ў Шанхаі (КНР).

- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
