Лунінецкі раён — адзіны ў Беларусі, дзе дазволена свабодна наведваць лясы

19 красавіка, Позірк. На 19 красавіка Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці — адзіны ў Беларусі, дзе можна свабодна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У сваю чаргу Хойніцкі раён Гомельскай вобласці — адзіны ў краіне, дзе дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Сітуацыі ў гэтым раёне нададзены IV з V класаў пажарнай небяспекі (“высокая гарымасць”).
У астатніх 116 раёнах уведзенае абмежаванне на наведванне лясоў.
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым можна здзяйсняць пешыя прагулкі і збіраць ягады і грыбы.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжаная адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з 6:00 18 красавіка да 6:00 у Беларусі ліквідавана 19 лясных пажараў на агульнай плошчы 54,89 гектара (Брэсцкая вобласць — 7, Гомельская — 6, Мінская — 4, Гродзенская і Магілёўская — па 1).
Акрамя таго, патушана 107 пажараў травы і кустоў (17,52 га), а таксама адзін тарфяны пажар (0,35 га).
На захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, МНС папярэджвае пра небяспеку
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



