Сярод пацярпелых у выніку страляніны на поўначы Індыі няма грамадзян Беларусі — МЗС
23 красавіка, Позірк. Сярод пацярпелых у выніку страляніны 22 красавіка ў турыстычным месцы ля горада Пахалгам (горны раён Анантнаг у саюзнай тэрыторыі Джаму і Кашмір на поўначы Індыі) няма грамадзян Беларусі, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Міністэрства замежных спраў.
Паводле інфармацыі замежных медыя, у выніку нападзення загінула сама меней 26 чалавек, як мяркуецца, турыстаў. Нападнікаў усё яшчэ шукаюць.
У сувязі з тэрактам Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні на адрас прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і прэм’ер-міністра Нарэндры Модзі.
“Рэспубліка Беларусь катэгарычна асуджае жудасны тэракт паблізу горада Пахалгам, у выніку якога загінулі і пацярпелі мірныя людзі. Няма ніякага тлумачэння і апраўдання гэтаму варварскаму злачынству”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба палітыка.
Гістарычны рэгіён Кашмір падзелены паміж Індыяй і Пакістанам. Ісламабад лічыць акупаванымі тэрыторыі былога княства Джаму і Кашмір (існавала ў складзе Брытанскай Індыі ў 1846–1947 гадах) у межах аднайменнай індыйскай тэрыторыі.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



