Мінск 12:07

Мінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва

Ілюстрацыя: 1prof.by

24 красавіка, Позірк. У 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымала 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850), паведаміў дырэктар дэпартамента Дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч на прэс-канферэнцыі 24 красавіка.

Паводле яго слоў, колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (з 117 да 105). Гэта “пакуль самы нізкі” паказчык у суверэннай гісторыі Беларусі, сказаў Семіч.

Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.

74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Семіча, кажа пра тое, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя“. “Партрэт загінулага — мужчына 44-45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.

Найбольш траўманебяспечнымі галінамі прадстаўнік Мінпрацы назваў прамысловасць, сельскую гаспадарку і будаўніцтва. Тут “традыцыйна, з аднаго боку, высокая ступень механізацыі, а з другога — высокая доля ручной працы“.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: