Літва вывучае прапанову Беларусі пра аднаўленне пасажырскіх чыгуначных зносін — СМІ

25 красавіка, Позірк. Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы атрымала прапанову Беларускай чыгункі (БЧ) пра аднаўленне чыгуначных зносін паміж краінамі, яно “абмяркоўваецца адказнымі органамі”, паведамілі выданню “Новая газета. Балтыя” ў літоўскім ведамстве.
Мінтранс Літвы, паводле інфармацыі медыя, абяцаў “праінфармаваць грамадскасць, калі будзе прынятае канчатковае рашэнне”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла “Люстэрку”, што яе офіс знаходзіцца “на пастаяннай сувязі” з урадам Літвы для “сумеснага пошуку магчымых варыянтаў вырашэння праблемы з пасажырскімі чыгуначнымі перавозкамі”.
Нагадаўшы, што менавіта праз дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі беларусы “ўсё часцей застаюцца ў ізаляцыі”, а суседнія краіны вымушаныя “рабіць дадатковыя захады бяспекі”, палітык падкрэсліла, што дэмсілы падтрымліваюць “усё, што спрыяе мабільнасці беларусаў”, паколькі гэта “важна для еўрапейскай будучыні Беларусі”.
Пра тое, што Беларуская чыгунка прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць прамыя пасажырскія перавозкі, паведаміла прэс-служба БЧ 21 красавіка.
Адзначалася, што прапанова была зробленая на 39-м пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якая праходзіла 14–17 красавіка ў Варшаве.
Прапанова была зробленая на 39-м пасяджэнні Канферэнцыі генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), якая праходзіла 14–17 красавіка ў Варшаве. У ім удзельнічалі кіраўнікі 23 чыгунак і “далучаныя прадпрыемствы” АСЧ.
24 ліпеня 2024 года намеснік начальніка пасажырскай службы — начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет заяўляў, што БЧ “на працягу трох гадоў выступае з ініцыятывай” аднавіць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з краінамі Заходняй Еўропы.
Пасажырскія чыгуначныя зносіны Беларусі з Літвой, Польшчай і Латвіяй былі прыпыненыя ў 2020 годзе праз пандэмію COVID-19, пасля так і не аднавіліся.
У 2019 годзе на гэтыя напрамкі прыпадала каля 20% усіх міжнародных перавозак па чыгунцы. У Літву было перавезена 380 тыс. пасажыраў, Польшчу — 225 тыс., Латвію — 20 тыс.
Краіны ЕС аднавілі ўнутраныя пасажырскія перавозкі па чыгунцы ў сярэдзіне 2021 года.
28 ліпеня 2022 года Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіла пра зацікаўленасць аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
“З паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі і скасаваннем абмежаванняў на перамяшчэнне грамадзян Беларусь неаднаразова прапаноўвала аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі, але безвынікова”, — адзначала міністэрства.
З таго часу сітуацыя не змянілася.
З Мінска выконваюцца штодзённыя аўтобусныя рэйсы ў Вільнюс, Рыгу і Варшаву. Беларусы часта сутыкаюцца з сур’ёзнымі чэргамі на выезд і ўезд у краіну праз закрыццё памежных пунктаў суседнімі краінамі.
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (з беларускага боку — Урбаны). Адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін застаўся пункт Грыгараўшчына (Патэрніекі).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
У ЕС перавозяцца грузы, аднак на іх рух уплываюць санкцыі. Польскі галіновы партал Rynek kolejowy паведамляў сёлета ў лютым пра скарачэнне аб’ёму грузавых перавозак праз чыгуначны пункт пропуску Цярэспаль (Брэст). Адзначаецца, што ў лістападзе 2024-га праз згаданы пункт пропуску праходзіла 27 таварных цягнікоў на суткі, у снежні — 23.
У публікацыі гаварылася, што ў 2021 годзе беларуска-польскую мяжу праз Цярэспаль перасякала каля 50 цягнікоў у суткі, у 2022-м — каля 20.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства