Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
29 кастрычніка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 29 кастрычніка прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 11 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна“. Цяпер такі статус маюць 1.249 чалавек.
У спіс палітвязняў уключаныя змешчаныя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Валянцін Талкач, Андрэй Вусік, Сяргей Шкодзін, Фёдар Кандзіранда, Аляксандр Махнач, Ілона Гарбуновіч, Алег Пінчук, Аляксандр Маркін; паводле арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) — Дзмітрый Рожын.
Бізнесмен, былы ганаровы консул Беларусі ў Мексіцы Юрый Марозаў 29 кастрычніка асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 і 2 арт. 3614, а таксама паводле арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Палітзняволенай прызнана таксама Галіна Лагуткоўская, у якой шэсць артыкулаў КК: 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 368 (абраза прэзідэнта), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 3614 і 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Адпаведную заяву падпісалі “Вясна“, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



