ГУБАЗіК затрымаў 19 членаў АЗГ, якая займалася махлярствам, у тым ліку дагаворнымі спаборніцтвамі

29 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні ў Мінску і Мінскай вобласці 19 “кіраўнікоў і ўдзельнікаў арганізаванай групы“ паведаміў у відэакаментарыі начальнік аддзела 5-га ўпраўлення (па сталіцы) ГУБАЗіК МУС Сяргей Ванагель.
Паводле яго слоў, група з 2021 года падманным шляхам выкрадала грошы грамадзян, якія рабілі стаўкі на сайце букмекерскай канторы 1XBET. Фігуранты арганізавалі і транслявалі на сайце канторы “дагаворныя турніры па баскетболе і тэнісе“.
“Пры ператрусах на спартыўных аб’ектах, офісах у сталіцы і Мінскай вобласці канфіскаваныя аргтэхніка, дакументацыя, грашовыя сродкі і крыптаактывы на суму каля паўмільёна долараў у эквіваленце“, — заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Ванагель сцвярджае, што ўстаноўлена каля 200 удзельнікаў незаконных спартыўных спаборніцтваў. “На чале групы стаяць асобы, якія цягам некалькіх гадоў адшукваюцца праваахоўнымі органамі Расійскай Федэрацыі за арганізацыю дзейнасці злачыннай супольнасці. У нашай краіне букмекерская кантора 1XBET па-за законам, бо не мае адпаведнай ліцэнзіі“, — адзначыў спікер.
Адкрыта крымінальная вытворчасць па арт. 209 КК (махлярства).
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



