АПК не плануе спыняць дзейнасць — Латушкі пра намер уладаў прызнаць кабінет “тэрарыстычнай арганізацыяй“

30 красавіка, Позірк. “Мы не плануем спыняць сваю дзейнасць у інтарэсах беларускага грамадства і Рэспублікі Беларусь“, — заявіў “Позірку“ намеснік кіраўніуцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка, каментуючы намер рэжыму Лукашэнкі прызнаць гэтую структуру “тэрарыстычнай арганізацыяй“.
“Дыктатура Лукашэнкі спрабуе прыраўняць легальную грамадска-палітычную дзейнасць да тэрарызму. Планы па прызнанні АПК “тэрарыстычнай арганізацыяй” азначаюць, што Лукашэнка і яго світа баяцца альтэрнатыўных інстытутаў, створаных дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Дадзеныя дзеянні рэжыму сведчаць аб тым, што рэжым Лукашэнкі выразна ўсведамляе настроі ў беларускім грамадстве, якое не хоча жыць пад прыгнётам дыктатуры, а хоча дэмакратычнага транзіту ўлады ў краіне“, — сказаў Латушка.
Ён падкрэсліў, што АПК “працуе ў інтарэсах беларускага грамадства і з мэтай захавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь, процідзейнічае здачы суверэнітэту нашай краіны ўзурпаваўшым уладу Лукашэнку“.
Паводле слоў Латушкі, такія дзеянні рэжыму “ў тым ліку павышаюць рызыкі бяспекі, жыццю і здароўю чальцоў АПК”, аднак, паўтарыў ён, яны не паўплываюць на працу кабінета. “Мы дасягнем пастаўленых мэтаў: прыцягнуць Лукашэнку і ягоных памагатых да адказнасці за ўчыненыя імі злачынствы, вызваліць усіх незаконна асуджаных, забяспечыць дэмакратычны транзіт улады“, — падкрэсліў палітык.
Пра накіраванне генеральным пракурорам Андрэем шведам у Вярхоўны суд заявы аб прызнанні Аб’яднанага пераходнага кабінета “тэрарыстычнай арганізацыяй” паведаміў 30 красавіка прадстаўнік нагляднага органа Дзмітрый Брылёў.
Ініцыятарам выступіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
На думку Генпракуратуры, якое давёў Брылёў, АПК быў створаны з мэтай “захопу і ўтрымання дзяржаўнай улады незаконным шляхам“, яго дзейнасць нібыта “курыруецца і фінансуецца шэрагам суседніх замежных дзяржаў, іх адмысловымі і разведвальнымі службамі“.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская аб вызваленні палітвязняў: Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох тыдняў зацішша мігранты зноў паспрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


