Грузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспары (дапоўнена)

8 траўня, Позірк. Грузія адмовілася ўпускаць назад актывіста беларускай дыяспары Дзмітрыя Грынкевіча, які часова выязджаў, паведаміў “Позірку“ брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які з 2021 года жыве ў гэтай краіне і больш за два гады змагаецца за атрыманне абароны.
Як адзначыў Кісляк, Грынкевіч быў актыўным членам беларускай дыяспары Аджарыі. У прыватнасці, на пікеце год таму ў Батумі каля паліцэйскага ўчастка ён і Андрэй Мялешка, якога ўлады Грузіі не ўпусцілі ў краіну летась у верасні, бралі інтэрв’ю ў праваабаронцы.
Грынкевіч паведаміў “Позірку”, што раніцай 8 траўня ён разам з сябрам прыехаў з Батумі ў Тбілісі, а адтуль накіраваўся на мяжу з Арменіяй “праходзіць візаран” (кароткатэрміновы выезд з краіны для абнаўлення тэрміну бязвізавага знаходжання). Мяжу праходзілі пешкі.
Паводле слоў актывіста, калі ён пакідаў тэрыторыю Грузіі, памежнікі ўжо яго “крыху мурыжылі”. Пры спробе вярнуцца з Арменіі правяралі прыкладна паўтары гадзіны, пасля чаго выдалі дакумент аб забароне ўезду ў краіну. Пры гэтым праводзіўся відэазапіс размовы з прадстаўніком памежнай службы, які адзначыў, што рашэнне аб забароне ўезду можа быць абскарджанае на працягу 10 дзён.
Цяпер Грынкевіч, аўтар ютуб-канала ЗУХ Źmicer, знаходзіцца на кантрольна-прапускным пункце Садахло і, паводле яго слоў, абдумвае далейшыя дзеянні. Не выключана, што ён распачне жывую трансляцыю з мяжы на сваім ютуб-канале.
Беларусы больш актыўна сталі падавацца на прытулак у Грузіі на фоне планаў уладаў ускладніць працэдуру — праваабаронца

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


