Лукашэнка запрасіў у госці новага пантыфіка
8 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка запрасіў у госці новага кіраўніка рымска-каталіцкай царквы Льва XIV.
“Буду вельмі рады бачыць вас на нашай гасціннай зямлі, дзе хрысціянства здаўна з’яўляецца важным элементам грамадскага жыцця і культуры беларусаў“, — гаворыцца ў віншаванні, якое Лукашэнка падпісаў вечарам 8 траўня ў Маскве, куды прыбыў для ўдзелу ў расійскім парадзе з нагоды 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй.
Аўтару паслання “прыемна адзначыць“, што “апошнім часам стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам характарызуюцца пазітыўнай дынамікай, а наша бачанне шляхоў вырашэння надзённых праблем сучаснага свету супадае”.
“Перакананы, што хуткі прыезд амбасадара Беларусі ў Ватыкан і адкрыццё амбасады пры Святым Пасадзе нададуць новы імпульс нашаму супрацоўніцтву ў дусе даверу і ўзаемаразумення“, — гаворыцца ў пасланні.
Лукашэнка, які адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны і пераследуе каталіцкіх святароў з палітычных матываў, пажадаў новаму пантыфіку “мужнасці і поспехаў ва ўмацаванні міру і развіцці міжрэлігійнага дыялогу“.
Нягледзячы на запрашэнні Лукашэнкі, яшчэ ніводзін папа не наведваў Беларусь.
Гл. таксама па тэме:
За якую Беларусь маліўся Францішак? Пра спадчыну пантыфіка і яго найлепшага пераемніка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



