Праз рамонт у аэрапорце Батумі частку рэйсаў “Белавія” перанакіруюць у Кутаісі

17 траўня, Позірк. Авіякампанія “Белавія” змяняе маршруты асобных рэйсаў у Грузію праз рамонт узлётна-пасадачнай паласы ў міжнародным аэрапорце Батумі, што запланаваны на 20 траўня — 15 чэрвеня.
Паводле інфармацыі прэс-службы нацыянальнага авіяперавозчыка, кампаніі давядзецца “змяніць аэрапорт прылёту для некаторых рэйсаў з Мінска ў Батумі і назад”, іх перанясуць у міжнародны аэрапорт Кутаісі.
“Частка рэйсаў будзе па-ранейшаму выконвацца ў аэрапорт Батумі, цяпер авіякампанія карэктуе расклад па гэтым маршруце”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пасажырам, якія ўжо аформілі квіткі, рэкамендавана сачыць за актуальнай інфармацыяй на сайце belavia.by (раздзел “Статус бранявання”).
“Калі вы набылі квіток у/з Батумі, для вашага рэйса зменены аэрапорт прылёту, але вы не гатовыя мяняць маршрут, вы можаце здаць квіткі і вярнуць поўны іх кошт. Просім прабачэння за нязручнасці, якія ўзніклі з прычын, што ад нас не залежаць”, — адзначыў авіяперавозчык.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь у красавіку лідзіравала ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка