На выходных у Беларусі патанулі два чалавекі
18 траўня, Позірк. На выходных у Беларусі патанулі два чалавекі, вынікае з паведамленняў афіцыйных інстанцый.
Аб выяўленні 17 траўня патанулай жанчыны 1961 года нараджэння гаворыцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адзначаецца, што яна загінула ў возеры Альхоўцы каля аднайменнай вёскі Ляхавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць).
Таварыства ратавання на водах (ТРВОД) паведаміла пра гібель у ноч на 17 траўня мужчыны 1963 г.н. на тэрыторыі штучнага вадаёма ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Загінулы быў знойдзены мінаком, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, гаворыцца ў паведамленні.
32-гадовы жыхар Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) памёр у салоне аўтамабіля, які “самаадвольна з’ехаў” у раку Прыпяць, паведаміла 12 траўня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына разам з 38-гадовым жыхаром таго ж раёна паехаў на рыбалку ў Мазырскі раён (Гомельская вобласць). Рыбакі размясціліся на правым беразе Прыпяці ля вёскі Шастовічы.
“Папярэдне высветлена, што падчас рыбалкі мужчыны ўжывалі спіртное. На начлег размясціліся ў аўтамабілі. “Ніва”, што стаяла пад ухілам, самаадвольна з’ехала ў раку. У старэйшага мужчыны атрымалася выбрацца з салона і выратавацца. Малодшы патануў. Той рыбак, што выжыў, дабег да бліжэйшай вёскі і выклікаў ратавальнікаў”, — паведаміў СК.
12 траўня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што “11 траўня ў 15:46 паступіла паведамленне пра выяўленне патанулага мужчыны ў рацэ Свіслач у г. Мінску па вул. Маякоўскага”. Работнікі МНС дасталі з вады цела грамадзяніна 1985 года нараджэння.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка пра заявы Келага: У тым, што ўдалося зацікавіць амерыканскую адміністрацыю і Трампа палітвязнямі, наша супольная заслугаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+