Затрыманыя ўласнікі крамаў сэканд-хэнд, ім інкрымінаваная недаплата падаткаў

20 траўня, Позірк. У Гомельскай вобласці затрыманыя ўласнікі крамаў сэканд-хэнд, ім ставяць у віну недаплату ў бюджэт падаткаў на прыбытак і дададзены кошт больш чым на 3,8 млн рублёў у выніку “незаконнага прымянення спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання”, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Акрамя ўласнікаў затрыманыя службовыя асобы кампаніі і іншыя супрацоўнікі — агулам 11 чалавек.
КДК сцвярджае, што двое падазраваных “датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Паводле версіі камітэта, у дадатак да асноўнай кампаніі ўласнікі зарэгістравалі яшчэ 12 фірм, на якія аформілі новыя гандлёвыя кропкі па продажы патрыманых тавараў. Атрыманая выручка “наўмысна падзялялася паміж створанымі кампаніямі, што дазваляла неабгрунтавана выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання”.
“Пры сілавой падтрымцы АМАП” накладзены арышт на маёмасць падазраваных (15 аб’ектаў нерухомасці, 8 аўтамабіляў) агульным коштам 5,5 млн рублёў. Канфіскавана 315 тыс. долараў і 150 тыс. еўра, а таксама зліткі золата (агулам 500 грамаў), гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што “падазроныя супрацоўнічаюць са следствам” — у лік кампенсацыі шкоды яны пералічылі 1,9 млн рублёў.
Рознічная сетка крамаў кампаніі ўключае 97 гандлёвых аб’ектаў у 12 гарадах (Мінск, Гомель, Гродна, Магілёў, буйныя раённыя цэнтры). Іх дзейнасць не прыпынялася.
Экспарт у Беларусь былога ў выкарыстанні адзення закранае прыняты ў чэрвені 2024 года пакет санкцый ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска, які дублюе шэраг абмежаванняў, раней уведзеных супраць Расіі.
Летась 14 жніўня МЗС Беларусі раскрытыкавала санкцыі на адзенне сэканд-хэнд. Уводзячы такія абмежаванні, Еўрасаюз “не ўлічыў, што беларускі легпрам прапануе сёння найшырэйшы асартымент якасных тавараў — на любы густ і кашалёк”, гаварылася ў заяве ведамства.
Апрача айчыннай прадукцыі, як адзначалася, “імпарт з дружалюбных краін таксама ніхто не адмяняў”.
У сувязі з гэтым у паведамленні выказана падзяка “дарагім еўрапейскім суседзям” за ўведзеную забарону паставак з Захаду ў Беларусь “прасочанага фармальдэгідам б/в смецця”, а таксама рэкамендавана даношваць адзенне і самім яго ўтылізаваць.
На фоне санкцый улады маюць намер “пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства