Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ пяць чалавек

20 траўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 20 траўня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус маюць 1.182 вязня.
Палітвязнямі прызнаныя змешчаныя пад варту Анатоль Змітровіч (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса — “паклёп у дачыненні да прэзідэнта”) і Цімафей Караткевіч (артыкул не пазначаны), а таксама прыгавораныя да пазбаўлення волі Міхаіл Цімашэнка (2 гады; ч. 2 арт. 367 КК), асуджаныя на невядомы тэрмін Максім Солап і Вячаслаў Дземянчонак (абодва паводле арт. 361 КК — “заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі”).
Праваабаронцы патрабуюць ад ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаРыжычэнка мае намер заняцца ў АПК распрацоўкай эканамічнай стратэгіі бяспекі і рэформаў для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–8 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+